
Выставы January 24
Эвалюцыя творчасці, ці мастацтва 2.0: глядзім на Беларусь вачамі штучнага інтэлекту
Што агульнага паміж Леанардам да Вінчы і беларускімі валошкамі? А паміж Эндзі Ўорхалам і айчыннымі БелАЗмі? Ды тое ж самае, што і паміж Ван Гогам з нашымі дранікамі. Ён, вядома, у свой час пісаў “Едакоў бульбы”, а не едакоў залацістых дранікаў з хрумсткай скарыначкай, але з той пары свет пайшоў далёка наперад. Гэтак далёка, што ў самым цэнтры Мінска нашумелая галерэя FARBA адважылася зладзіць выставу, усе працы якой былі згенераваны штучным інтэлектам.